Цікава пра вучэбныя прадметы: афарызмы

Матэматыка

Калі вы хочаце ўдзельнічаць у вялікім жыцці, то напаўняйце сваю галаву матэматыкай, пакуль ёсць да таго магчымасць. Яна акажа вам потым велізарную дапамогу ва ўсёй вашай рабоце. 

«Лікі кіруюць светам», – казалі піфагарэйцы. Але лікі даюць магчымасць чалавеку кіраваць светам, і ў гэтым нас пераконвае ўвесь ход развіцця навукі і тэхнікі нашых дзён.

...Было б лягчэй спыніць Сонца, лягчэй было зрушыць Зямлю, чым паменшыць суму вуглоў у трохвугольніку, звесці паралелі да сыходжання і рассунуць перпендыкуляры да прамой на разыходжанне.

Матэматыка саступае свае крэпасці толькі моцным і адважным.

Хто з дзіцячых гадоў займаецца матэматыкай, той развівае ўвагу, трэніруе свой мозг, сваю волю, выхоўвае настойлівасць і ўпартасць у дасягненні мэты.

Хіба ты не заўважыў, што здольны да матэматыкі выдасканалены ва ўсіх навуках у прыродзе?

Геаметрыя поўная прыгод, таму што за кожнай задачай хаваецца прыгода думкі. Вырашыць задачу-гэта значыць перажыць прыгоду.

Інфарматыка 

Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам

Чаму цябе не палохае машына, якая ў тысячу разоў мацнейшыя за цябе, але палохае думка аб машыне, якая шматкроць пераўзыходзіць цябе інтэлектам?

Чалавек у XXI стагоддзі, які не будзе ўмець карыстацца ЭВМ, будзе падобны да чалавека ХХ стагоддзя, які не ўмеў ні чытаць, ні пісаць

Чым больш вопытны праграміст, тым лепш ён ўсведамляе ўсю беднасць сваіх ведаў і навыкаў

Машыны павінны працаваць. Людзі павінны думаць

Найвялікшым дасягненнем чалавечага генія з'яўляецца тое, што чалавек можа зразумець рэчы, якія ён ужо не ў сілах ўявіць.

Фізіка 

Калі цябе квантавая фізіка не спалохала, значыць, ты нічога ў ёй не зразумеў

Дайце мне кропку апоры, і я перавярну зямны шар.

У фізіцы больш нельга адкрыць нічога новага. Далей проста будзе расці дакладнасць вымярэнняў.

Вышэйшай задачай фізіка з'яўляецца пошук у вышэйшай ступені універсальных законаў з якіх з дапамогай чыстай дэдукцыі можна атрымаць карціну свету.

Каб зазірнуць на мільёны гадоў таму, не трэба машыны часу, - дастаткова падняць галаву і паглядзець на зоркі.

Астраномія 

Астраномія карысная таму, што яна ўзвышае нас над намі самімі; яна карысная таму, што яна велічная; яна карысная таму, што яна выдатная. Менавіта яна ўяўляе нам, як нікчэмны чалавек целам і як ён вялікі духам.

Калі б зоркі былі бачныя толькі з аднаго месца Зямлі, туды б сцякалася больш пілігрымаў, чым куды-небудзь.

Астраномія - навука загадак




Комментариев нет:

Отправить комментарий