16/03/2021

Самы тэхнічны прадметны тыдзень!

З 15 па 20 сакавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі праходзіць Прадметны тыдзень матэматыкі, інфарматыкі, фізікі і астраноміі. З планам мерапрыемстваў можна азнаёміцца ТУТЗапрашаем усіх навучэнцаў да ўдзелу! Самых актыўных і кемлівых чакаюць сюрпрызы! 

Роля матэматыкі, інфарматыкі, фізікі і астраноміі ў жыцці чалавека

Матэматыка патрэбна ўсім людзям на свеце. Без матэматыкі чалавек не зможа рашаць, мераць і лічыць. Без матэматыкі немагчыма пабудаваць дом, злічыць грошы ў кішэні, вымераць адлегласць. Бо калі б не матэматыка, мы б не лёталі на самалётах, не гаварылі б па мабільных тэлефонах, нават не ездзілі б у аўтамабілях.  Матэматыка сама па сабе не даследуе знешні свет і не стварае фізічныя аб'екты, але менавіта яна з'яўляецца асноўным інструментам вывучэння навакольнага свету, менавіта яна робіць тэхнічны прагрэс магчымым.

Роля інфарматыкі ў развіцці грамадства надзвычай вялікая. Сёння ў свеце няма ні адной галіны навукі і тэхнікі, якая развівалася б гэтак жа імкліва, як інфарматыка. Кожныя два гады адбываецца змена пакаленняў апаратных і праграмных сродкаў вылічальнай тэхнікі. Фактычна, за апошнія гады адбылася рэвалюцыя ў галіне перадачы, назапашвання і апрацоўкі інфармацыі. Гэтая рэвалюцыя закранае і карэнным чынам пераўтворыць ўсе вобласці чалавечага жыцця. Значнае павелічэнне магчымасцяў камп'ютарнай тэхнікі, развіццё інфармацыйных сетак, стварэнне новых інфармацыйных тэхналогій прыводзяць да радыкальных зменаў ва ўсіх сферах грамадства: у вытворчасці, навуцы, адукацыі, медыцыне і г.д.

Гаворачы аб ролі фізікі, вылучым тры асноўныя моманты. Па-першае, фізіка з'яўляецца для чалавека найважнейшай крыніцай ведаў аб навакольным свеце. Па-другое, фізіка, бесперапынна пашыраючы і памнажаючы магчымасці чалавека, забяспечвае яго ўпэўненае прасоўванне па шляху тэхнічнага прагрэсу. Па-трэцяе, фізіка ўносіць істотны ўклад у развіццё духоўнага аблічча чалавека, фарміруе яго светапогляд, вучыць арыентавацца ў шкале культурных каштоўнасцяў. Таму будзем казаць адпаведна аб навуковым, тэхнічным і гуманітарным патэнцыялах фізікі.

А вось астраномія - гэта галоўная навука ў жыцці старажытнага чалавека. Паляўнічыя па зорках знаходзілі дарогу да дома, маракі па зорках вялі свае караблі ў адкрытым акіяне, усе сельскагаспадарчыя работы былі звязаны з вызначаным цыклам змен пораў года, па свяцілах разлічваўся час і складаліся календары. Нават лёс астролагі прадказвалі па зорках. Цяпер шмат у чым з вышэйпералічанага патрэба адпала. Курс караблёў і разлівы рэк ўжо не трэба вылічваць па пясочным гадзінах, таму што з'явіліся разнастайныя тэхнічныя сродкі. Аднак Астраномія - гэта навука, у якой не можа быць заканчэння ў яе развіцці. І цяпер уся касманаўтыка грунтуецца на яе асновах, з дапамогай гэтай навукі чалавецтва карыстаецца сістэмамі сувязі, тэлебачаннем і назірае Зямлю з космасу.

Найцяснейшым чынам цяпер звязваюцца матэматыка, фізіка, астраномія і інфарматыка.